У горадзе Батан-Руж у амерыканскім штаце Луізіяна стралялі ў паліцэйскіх, трое з іх забітыя. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на кіраўніка акругі Іст-Батан-Руж Кіпа Холдэна. Яшчэ сем чалавек, паводле звестак крыніцы тэлеканала, знаёмага з ходам расследавання, былі параненыя.

Сярод ахвяраў, у прыватнасці, маглі апынуцца намеснікі шэрыфа. Той, хто страляў, па словах Холдэна, забіты. Прадстаўнік паліцыі Дон Копала распавёў WAFB, што страляніна адбылася на шашы Эйрлайн недалёка ад скрыжавання з шашой Олд Хаманд. Паліцыя папрасіла людзей абмінаць гэтае месца.

13 ліпеня паліцыя Батан-Руж затрымала траіх мужчын, якіх западозрылі ў планаванні атакі на паліцэйскіх. Іх удалося злавіць падчас расследавання крадзяжу ў ламбардзе.

***

7 ліпеня падчас акцыі супраць гвалту ў дачыненні да чарнаскурых, якая праходзіла ў Даласе, некалькі чалавек пачалі страляць па паліцыянтах. Пяць супрацоўнікаў праваахоўных органаў загінулі, яшчэ шасцёра пацярпелі.

Паліцыянты затрымалі трох чалавек, а чацвёрты - Міка Джонсан - быў забіты пасля няўдалых спроб правесці з ім перамовы. Ён быў знішчаны з дапамогай робата з выбухоўкай, якім кіравалі паліцыянты. Дома ў Джонсана супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі матэрыялы для вырабу бомбаў, балістычныя бронекамізэлькі, вінтоўкі, боепрыпасы і нататнік, у якім ён рабіў запісы пра баявую тактыку. Джонсан быў ветэранам Афганістана, а ў сацыяльных сетках ён заяўляў, што «хоча забіваць белых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?