Беларусь накіравала прапановы Расіі, Францыі, ЗША па ўдзелу ў будаўніцтве АЭС. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара РУП «БелНДПІэнергапрам» (генеральны праекціроўшчык па стварэнню АЭС у Беларусі) Уладзімір Баброў.

«Мінэнерга» падрыхтаваны і накіраваны запрашэнні зацікаўленым бакам - кампаніям з Расіі, Францыі, ЗША - пацвердзіць магчымасць іх удзелу ў міжнародным конкурсе, які плануецца аб'явіць у Беларусі на будаўніцтва АЭС", - сказаў Уладзімір Баброў. Паводле яго слоў, чакаецца, што адказ ад кампаній - патэнцыяльных партнёраў паступіць на працягу месяца.

Уладзімір Баброў растлумачыў, што цяпер у свеце павялічваецца колькасць заказаў на будаўніцтва АЭС, і неабходна вывучыць магчымасці асноўных пастаўшчыкоў па ўдзелу ў міжнародным тэндэры ў Беларусі. У прыватнасці, запрашэнні накіраваны расійскай кампаніі «Атамбудэкспарт», амерыкана-японскай «Вэстынгаўз-Ташыба», французскай «Арэва».

«Патэнцыяльныя пастаўшчыкі адлюструюць магчымасці свайго ўдзелу ў конкурсе, а таксама ўмовы з улікам тэрмінаў уводу АЭС», - растлумачыў намеснік дырэктара РУП «БелНДПІэнергапрам». Паводле яго слоў, гэтыя даныя будуць улічаны таксама пры выкананні абгрунтавання інвестыцый для будаўніцтва АЭС.

Як адзначыў дырэктар РУП «БелНДПІэнергапрам» Андрэй Рыкаў, тэндэр на будаўніцтва АЭС пакуль не аб'яўлены, таму што для гэтага неабходна яшчэ прайсці пэўныя працэдуы. Але, безумоўна, выбар пастаўшчыка абсталявання для АЭС будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?