У нядзелю, 17 ліпеня 2016, у Нью-Ёрку адбыўся Марш паняволеных народаў — акцыя салідарнасці з народамі, якія апынуліся пад прыгнётам.

Пачынаючы ад 1959 года, Марш паняволеных народаў адкрывае мерапрыемствы Тыдня Паняволеных Народаў, які быў створаны, каб звяртаць увагу амерыканскага грамадства на становішча народаў, што паняволеныя камуністычнымі, а цяпер посткамуністычнымі дыктатурамі.

У Маршы традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі Згуртавання «Пагоня» і беларускай грамады Амерыкі. Марш сёлета прайшоў цэнтральнымі вуліцамі Нью-Ёрка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?