Прапрацоўваецца магчымасць унясення зменаў ва ўказ аб кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», паведаміў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала ОНТ, паказаным ўвечары 17 ліпеня, пасол Беларусі ў КНР, былы памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра «змену кіраўніцтва парка, для таго каб быць прывабным». У гэтым плане ён вылучыў тры моманты.

«Першае — гарантаваць права ўласнасці для кітайскага інвестара ў парку. Для гэтага, мяркую, трэба выкарыстоўваць прынцыпы міжнароднага права на гэтай тэрыторыі. Другое — каб інвестара не закранулі ніякія бюракратычныя праблемы ў нашых дзяржорганах. Трэцяе — каб прыцягваць высокія тэхналогіі і перадаваць іх Рэспубліцы Беларусь. Гэта значыць узамен на ўсе льготы і перавагі, якія мы будзем прапаноўваць інвестару, ён ажыццяўляў трансферт тэхналогій для Беларусі», — растлумачыў Руды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?