Паведамляе БЕЛТА:
Беларускі штангіст Андрэй Рыбакоў заваяваў тры залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які прадаўжаецца ў Польшчы.
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны трэнер зборнай Аляксандр Ганчароў, спачатку яго падапечны вызначыўся ў рыўку, калі асіліў штангу 186 кг, што з’яўляецца новым сусветным рэкордам. У другім практыкаванні - штуршку - ён таксама быў мацнейшы: толькі Андрэю Рыбакову паддалася штанга вагой 206 кг, што забяспечыла беларусу вышэйшую ўзнагароду ў гэтым практыкаванні. А вялікі залаты медаль ён заваяваў у суме дваябор’я, паказаўшы 392 кг, што з’яўляецца новым еўрапейскім рэкордам.
Нагадаем, што перад заключным днём чэмпіянату, які завершыцца 7 мая, на рахунку беларускіх штангістаў ёсць ужо 15 узнагарод рознай вартасці. Раней вызначыліся Віталь Дзербянёў, Ганна Бацюшка, Генадзь Махвяеня і Генадзь Аляшчук. Хоць, як адзначыў галоўны трэнер, лік медалёў можа быць павялічаны сёння, калі на памост выйдуць Мікалай Патоцкі і Павел Гаркавы, якія выступаюць у вагавой катэгорыі да 94 кг.