Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам.
«Мяне не можа не турбаваць тая сітуацыя, якая складваецца вакол Беларусі. Дзякуй богу, што нам удаецца пакуль стрымліваць усякія негатыўныя праявы, — сказаў кіраўнік краіны. — Мы гэта бачым, калі недзе якіясьці з'яўляюцца моманты. Але тое, што адбываецца вакол, і ва Украіне, і апошнія рашэнні Паўночнаатлантычнага альянсу… і ў Турцыі гэта ўбачылі, у Арменіі праблемы, у Казахстане».
«Становішча вельмі цяжкае. І нам, чаго б ні каштавала, варта захаваць спакой і мір у нашай краіне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма крымінальных спраў асаблівай важнасці, якія знаходзяцца на кантролі і расследаванні ў КДБ. «Млявага працэсу тут быць не павінна», - сказаў кіраўнік дзяржавы.