Каля 150 квадратных метраў бітуму гарэла на вуліцы Жылуновіча ў Мінску, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі.

«Папярэдне па Мінску: пры перапампоўванні бітуму — яго разліў і ўзгаранне на плошчы каля 150 квадратных метраў», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Віталь Навіцкі патлумачыў, што інцыдэнт адбыўся на вуліцы Жылуновіча. Ліквідаваць полымя ўдалося ў 12.51.

Падрабязнасці стануць вядомыя пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?