Уважлівы чытач «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю забаўнае відэа з адкрыцця сёлетняга «Славянскага базара ў Віцебску».
Відаць, як артысты на сцэне ўзяліся спяваць песню «Усе кветкі ліпеня» — пачынае Алена Ланская. Але праз колькі секундаў фанаграма выдае працяг песні мужчынскім голасам, а Алена ўсё яшчэ спявае. Сканфузіўшыся, яна абарочваецца да свайго калегі.
0
0
0
0
0
0