Памочнік прэзідэнта Беларусі па спартыўных пытаннях Максім Рыжанкоў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі выказаўся наконт адхілення мужчынскай нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ ад міжнародных спаборніцтваў тэрмінам на адзін год.

«Ці ведае Аляксандр Лукашэнка пра сітуацыю са зборнай? Мы зыходзім з яго даручэння «Вы абавязаныя абараніць нашых атлетаў». Прэзідэнт заўсёды на баку спартсменаў, але вы ведаеце яго стаўленне да допінгу. Калі Аляксандр Рыгоравіч дазнаецца, што нехта яго падмануў і ўжывае допінг, у гэтага атлета паўстануць сур'ёзныя праблемы», — сказаў Рыжанкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?