Пра гэта агенцтву Associated Press распавёў яго дзядзька Садок Булель.

Фота REUTERS.

Фота REUTERS.

Французскія ўлады не змаглі пацвердзіць агенцтву гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што расследаванне тэракту ў Ніцы працягваецца.

Па словах дзядзькі Булеля, яго пляменнік стаў «лёгкай здабычай» для вярбоўшчыка ІД, бо ў Мухамеда былі сямейныя праблемы — растанне з жонкай і дзецьмі. Садок Булель, які жыве ў Тунісе, даведаўся пра вярбоўку пляменніка ад сваякоў, якія жывуць у Ніцы. Як адзначае AP, сябры і сваякі Мухамеда Булеля казалі, што раней ён не прытрымліваўся патрабаванняў ісламу.

Тэракт у Ніцы адбыўся ўвечары 14 ліпеня. Белы грузавік на хуткасці 60-70 км/г урэзаўся ў натоўп, што святкаваў Дзень узяцця Бастыліі на Англійскай набярэжнай у Ніцы. Машына праехала каля 2 км па зігзагападобнай траекторыі, перш чым кіроўцу застрэлілі паліцэйскія. Ахвярамі сталі 84 чалавекі, больш за 300 чалавек атрымалі раненні.

Пазней кіроўцу грузавіка ідэнтыфікавалі як 31-гадовага Мухамеда Булеля, ураджэнца Туніса, які пражываў у Ніцы. Кіраўнік МУС Францыі Бернар Казнеў казаў, што, калі Булель і належаў да ісламістаў, то яго радыкалізацыя адбылася «вельмі хутка», бо раней ён не прыцягваў увагі спецслужбаў. У яго былі прывады ў паліцыю, але яны былі звязаныя з крымінальнымі правіннасцямі, а не з тэрарыстычнай актыўнасцю.

Пасля тэракту стала вядома, што тэрарыст альбо развёўся са сваёй жонкай, альбо знаходзіўся ў працэсе разводу. Associated Press са спасылкай на суседзяў паведамляла, што ён ужо тры гады не жыў з сям'ёй, дзе было трое дзяцей. Стрыечны брат яго былой жонкі распавядаў The Daily Mail, што Булель ужываў алкаголь, наркотыкі і еў свініну, то бок паводзіў сябе непрыстойным для мусульманіна чынам. Акрамя таго, ён не наведваў мячэць.

16 ліпеня, у суботу, ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт у Ніцы. Заява тэрарыстычнай арганізацыі з'явілася на старонцы ў Telegram агенцтва Amaq, яна транслявала паведамленне баевікоў (яго цытавала Associated Press).

Па справе тэракту затрымалі сем чалавек, у тым ліку жонку Булеля. Яе ўзялі пад варту пасля ператрусу ў кватэры, якая належала тэрарысту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?