Былы галоўнакамандуючы ваенна-паветраных сіл Турцыі Акын Азцюрк прызнаўся ў арганізацыі спробы перавароту ў краіне, паведамляе турэцкае дзяржаўнае інфармагенцтва Анадалу.

Па некаторых дадзеных, турэцкія ўлады лічаць яго непасрэдным арганізатарам спробы дзяржаўнага перавароту.

У Турцыі працягваюцца арышты вайскоўцаў і чыноўнікаў у сувязі з няўдалай спробай перавароту, зробленай групай вайскоўцаў.

Улады Турцыі адхілілі ад працы амаль 9 тысяч паліцэйскіх. Арыштавана больш за 100 высокапастаўленых вайскоўцаў.

Па дадзеных СМІ, 27 генералаў і адміралаў, у тым ліку былы камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Акына Азцюрк, дастаўлены ў Палац правасуддзя Анкары і рыхтуюцца паўстаць перад судом.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў, што парламент разгледзіць магчымасць вяртання смяротнага пакарання ў сувязі з паўстаньнем.

Пры гэтым афіцыйны прадстаўнік урада Германіі Штэфен Зайберг заявіў, што Турцыю не прымуць у ЕС у выпадку яе вяртання да смяротнага пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?