фота Радыё Свабода.

фота Радыё Свабода.

Чыжа даставілі ў суд пад канвоем, але ў залу пасяджэння ён зайшоў без кайданкоў.

13.29

На гэтым допыт Чыжа скончаны. У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 20 ліпеня.

13:10

Пытанні Юрыю Чыжу задае Уладзімір Япрынцаў.

— Хачу сведку спытаць: ты Ісаака Папандопулоса ведаеш? Сына нашага агульнага сябра.

Чыж: — Так, ён працаваў у «Трайпле» ў аддзеле продажаў нафтапрадуктаў.

— Ты сам займаў людзям? Табе павінны сёння буйныя сумы?

Чыж: — Так.

— Дык чаму ты на іх заяву ў КДБ не напісаў? Ім вера ёсць, а мне няма?

Гэтае пытанне, па сутнасці, засталося без адказу.

Япрынцаў-старэйшы задае пытанні выразна і выглядае больш упэўнена, чым Чыж, хоць і знаходзіцца ў клетцы.

— Скажы, ці былі выпадкі, калі мы не ў час аддавалі грошы? — спытаў Япрынцаў у былога партнёра.

Чыж: — Былі, але стараліся своечасова аддаваць.

— На нас хоць раз у КДБ напісаў хто-небудзь?

Чыж: — Не.

— Чые грошы былі ў Савяка?

Чыж: — Практычна ўсе грошы ад Анзора былі.

— Пытанне маральнага характару. Ты ведаў, што я пасля таго, як перапісаў сваю долю на Маміяшвілі, трапіў у рэанімацыю?

Чыж: — Так, ведаў.

— Ты хоць раз мне патэлефанаваў? Спытаў, што здарылася?

Чыж: — Не, навошта турбаваць у рэанімацыі?

— Зразумела. А было хоць раз, каб ты прыляцеў куды-небудзь і я табе не набраў? — абурыўся Уладзімір Япрынцаў.

Далей ён спытаў, чаму Чыж выйшаў да яго жонкі з аховай, калі тая прыехала да яго пасля затрымання мужа і сына.

— Скажы, якія ў нас былі адносіны? Паміж адзін адным, сем'ямі?

Чыж: — Апошнія тры гады ўжо не такія, як раней.

12:40

Затым пытанні свайму ўжо былому партнёру задаў Уладзімір Япрынцаў.

— Ты сам грошы на кампанію займаў? — звярнуўся Япрынцаў-старэйшы да Юрыя Чыжа.

— Займаў.

— Аддавалі заўсёды?

— Не заўсёды.

— А чаго на іх заяву не пісаў? Значыць, мне веры няма? А ведаеш, што мне вялікія грошы павінны…

Чыж адзначыў, што ён прыцягваў грошы пад агульныя праекты.

— А на нас, калі мы не аддавалі своечасова, нехта ў КДБ пісаў? — пацікавіўся Япрынцаў.

На гэта Чыж адказаў, што ён і Япрынцаў нясуць кансалідаваную адказнасць па даўгах.

— Ты ведаў, што я падпісваў паперы ад кампаніі? — спытаў Уладзімір Япрынцаў.

— Постфактум.

— А, так я, выходзіць, краду дакументы… А ёсць у матэрыялах справы — ты мне кажаш: «Валодзя, трэба спыняць гэта падпісваць» … Калі мы пераафармлялі долі, мне стала нядобра, я трапіў у рэанімацыю. Ты ведаў, што я трапіў у рэанімацыю?

— Ведаў.

— А што нават не патэлефанаваў?

— Навошта гэтыя пытанні? — незадаволена спытаў Чыж.

— А маральнае аблічча? Гэта важна ведаць, — растлумачыў Япрынцаў-старэйшы.

12:31

— Вам вядома, што праз паўгода пасля майго затрымання мяне запрасіў супрацоўнік КДБ і паабяцаў свабоду ў абмен на інфармацыю аб вашым бізнэсе? — cпытаў у Чыжа Япрынцаў-малодшы.

Чыж: — Не.

- Дык вось, я адмовіўся, таму што лічу, што ёсць рэчы даражэй грошай і свабоды.

12:27

Пытанні Чыжу задае Казбек Япрынцаў.

- Вы сказалі, што да 2012 года валодалі афшорнымі кампаніямі. Можаце назваць іх?

Чыж: — Гэтыя кампаніі тут не фігуруюць, гэта не мае дачынення.

— Проста дырэктарам адной з вашай афшорнай кампаніі з'яўляецца той жа чалавек, які ўзначальвае Edena Investments (праз гэтую кампанію Казбек і яго партнёры праводзілі кантракты на пастаўку паліва).

12:12

Чыж заявіў, што Япрынцаў-старэйшы вярнуў частку доўгу сына. Пра дакладную суму яму невядома. На пытанне адваката Сяргея Буякевіча, ці была мэта ва Уладзіміра Япрынцава злачынным шляхам завалодаць грашыма, Чыж растлумачыў коратка: «Не».

11.56

Чыж пацвердзіў, што яго суправаджала ахова. Кажа, што баяўся пагроз, у тым ліку ў сувязі з абавязкамі Япрынцава перад Маміяшвілі.

11.39

Юрый Чыж кажа, што Маміяшвілі пастаянна тэлефанаваў яму. «Казаў, мне патрэбныя грошы, купляй у мяне долю. Але я паўтараў, што ў мяне няма такой магчымасці».

11:40

За дзень да затрымання Япрынцава Міхаіл Маміяшвілі прыляцеў у Менск разам з Савяком.

«Яны заявілі, што ў іх ёсць дакладная інфармацыя, што Уладзімір Генадзевіч (Япрынцаў — рэд.) заўтра з'язджае ў Маскву, а адтуль — за мяжу. Маўляў, у яго гатовыя дакументы на афармленне іншага грамадзянства. І ёсць звесткі, што ён мае грошы на замежных рахунках, — распавёў Юрый Чыж. — Маміяшвілі сказаў: забяспеч мне сустрэчу на самым высокім узроўні. Я сказаў: пішы заяву, іншага варыянту ў мяне няма».

На наступны дзень Чыж разам з расійскімі бізнэсменамі паехаў у КДБ.

«Я спытаў Маміяшвілі, ці не мяняе ён рашэнне, таму што заяву забраць нельга. Ён зрабіў некалькі званкоў. І сказаў, што рашэнне не мяняе, — растлумачыў гендырэктар «Трайпла». — Я напісаў заяву, то пайшлі ўжо спасылкі на гарантыйныя лісты ад «Трайпла». Паглядзіце маю заяву, я там прасіў разабрацца ў сітуацыі, таму што могуць быць закрануты інтарэсы нашай кампаніі».

Пракурор зачытаў заяву Чыжа ў КДБ. У першым сказе ён просіць разабрацца і прыцягнуць да адказнасці свайго дзелавога партнёра Уладзіміра Япрынцава.

Са слоў Юрыя Чыжа, «афіцыйную заяву ў КДБ напісаў Савяк», такая была дамоўленасць з Маміяшвілі.

Пракурор удакладніў у Чыжа, ці стаў бы той звяртацца ў КДБ, калі б не ведаў ад Маміяшвілі, што Уладзімір Япрынцаў збіраецца з'ехаць за мяжу.

«11 чысла (жнівень 2015 г. — рэд.) — не, але пазней мы былі б вымушаныя гэта зрабіць. Ужо паступалі лісты ад іншых кампаній, ад украінскай, напрыклад», — растлумачыў бізнэсмен.

11:20

У ліпені 2015 Япрынцаў прызнаўся Чыжу, што не мае грошай, каб расплаціцца па сваіх пазыках. Таму ён прапанаваў Чыжу забраць долю акцый у «Трайпле», а ўзамен трэба было вырашыць абавязальніцтвы перад крэдыторамі — каля $60-70 мільёнаў. Аднак у Чыжа такіх грошай не было.

10:46

Юры Чыж кажа, што пазнаёміўся зь Япрынцавым да таго, як быў створаны «Трайпл», яны сустракаліся на трэніроўках.

Юрый Чыж заявіў у судзе, што ад пачатку дзейнасьці ў кампаніі «Трайпл» Япрынцаў-старэйшы меў да продажу нафтапрадуктаў «самае мінімальнае дачыненне».

«У перамовах удзелу не браў, атрымліваў мінімальную інфармацыю, падрыхтоўка гарантыйных лістоў у яго паўнамоцтвы не ўваходзіла».

Юрый Чыж зазначыў у судзе, што ўвогуле гарантыйныя лісты рыхтавалі рэдка, калі гэта было неабходна, бо пастаўкі нафтапрадуктаў ішлі нерэгулярна. Калі рыхтавалі такія лісты, былі абавязаныя інфармаваць пра гэта банкі. Пра гарантыйныя лісты за подпісам Уладзіміра Япрынцава, якія фігуруюць у справе, Юрыю Чыжу не было вядома.

10:20

Чыж коратка падстрыжаны, але не нагала, як робяць з вязьнямі. Ён у шэрым двубортным строі, адказвае спакойна, але не гучна.

Па словах Чыжа, ён не ведаў, што «Трайпл» выступаў гарантам по ўгодах на пастаўку паліва, якіямі займаліся Казбек Япрынцаў і Аляксандр Арабян. Гэтыя дакументы былі падпісаныя Уладзімірам Япрынцавым (ён валодаў трацінай акцый «Трайпла»).

* * *

Юрый Чыж чацвёрты месяц утрымліваецца ў СІЗА КДБ. Яму прад'яўлена абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Па словах пацярпелых Савяка і Міхневіча, менавіта Чыж параіў ім напісаць заяву на Япрынцава. Тое ж самае зрабіў і ён сам у дзень затрымання сваіх партнёраў. У перапісцы Япрынцаў-малодшы і Арабян абмяркоўвалі уплыў і кантроль Чыжа па пастаўках нафтапрадуктаў за мяжу праз афшорныя кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?