Як заявіў дарадца Леха Качыньскага па пытаньнях бясьпекі Анджэй Зыбэртовіч, першы кіраўнік вольнай Польшчы Лех Валэнса ў 1970‑1976 гадах зьяўляўся агентам Службы бясьпекі.

На думку прафэсара Зыбэртовіча, у 1976 годзе Валэнса прыпыніў супрацоўніцтва са спэцслужбамі ПНР.

Неўзабаве з друку павінна выйсьці кніга гісторыкаў Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Славаміра Цэнцкевіча й Пётра Гантарчыка пра Леха Валэнсу. Кнігу ўжо цяпер называюць скандальнай. Як сьцьвярджаюць некаторыя польскія СМІ, у кнізе аўтары зьмесьцяць доказы, што ў 1970 годзе камуністычная Служба бясьпекі завэрбавала Леха Валэнсу й надала яму мянушку «Болек» .

Сам Лех Валэнса запярэчвае падобнай інфармацыі й кажа, што мае зьвесткі пра сапраўдную асобу «Болека». Экс‑прэзыдэнт спадзяецца, што гэта зробяць гістрыкі ІНП. Калі ж выявіцца, што «Болек» Цэнцкевіча й Гантарчыка — гэта Лех Валэнса, то легендарны дзеяч руху «Салідарнасьць» абяцае апублікаваць свае матэрыялы.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0