Аб гэтым кіраўнік Беларусі заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзем Зюганавым, уручаючы яму ордэн Дружбы народаў.
«Мы згубілі краіну, але самае страшнае, што мы згубілі сістэму, якую стваралі за дзесяцігоддзі і роўнай якой не было ў свеце, якую трэба было шліфануць, дапрацаваць - і мы б былі зусім іншай дзяржавай нават пры развале Савецкага Саюза, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І сёння рэшткі гэтай сістэмы, якую трэба было б, мабыць, захаваць, мы пачынаем дабіваць, асабліва ў эканоміцы, асабліва ў сацыяльна-эканамічным развіцці».