Адказнасць за напад на пасажыраў цягніка ў Германіі ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава». Паведамленне пра гэта, перадае Associated Press, з'явілася на адным з сайтаў, звязаных з ІД.

У паведамленні, па дадзеных агенцтва, гаворыцца, што нападнік «быў членам ІД» і дзейнічаў у адказ на заклік кіраўніцтва арганізацыі, зладзіць тэракты ў краінах — сябрах кааліцыі, якая вядзе барацьбу з «Ісламскай дзяржавай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0