Міжнародны алімпійскі камітэт мае намер прымяніць пакаранне толькі да чыноўнікаў, згаданых ва ўчорашнім дакладзе Рычарда Макларэна. Пра гэта ў сваім Twitter піша журналіст Sky Sports Орла Чэнаўі.

Чэнаўі таксама напісала, што становішча МАК ўскладняецца тым, што Спартыўны арбітражны суд (CAS) яшчэ не разгледзеў пазоў расійскіх лёгкаатлетаў, якія патрабуюць дапусціць іх да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыа

У гэты момант практычна ўсе расійскія лёгкаатлеты адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах - допуск атрымала толькі скакуха ў даўжыню Дар'я Клішына. Расійскія спартсмены пры падтрымцы АКР падалі ў CAS, і гэты пазоў будзе разгледжаны 19 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?