Паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму правядзе 54-гадовы магілёвец. Яго асудзілі за распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх.

Вясной 2015 года ў пад'ездзе шматпавярхоўкі на бульвары Няскораных мужчына зняў штаны пры дзвюх 7-гадовых дзяўчынках і пачаў мастурбаваць. Дзяўчынкі спалохаліся, прыбеглі дадому і распавялі бацькам.

Свае злачынныя дзеянні магілёвец давёў да канца, таму з месца злачынства следчыя змаглі ўзяць біялагічныя сляды. Асобу мужчыны вызначылі па аналізе ДНК — раней зламыснік прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і яго геном захоўваўся ў базе праваахоўнікаў, распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Вядома, што асуджаны на ўліку ў псіхіятра не знаходзіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?