Падазраваны вырашыў прайсціся па вёсцы. Здаецца, у гэтым няма нічога крымінальнага, вось толькі гэты шпацыр ён рабіў аголеным. Мужчыну нават не збянтэжыў той факт, што па вуліцы ішлі дзеці, якія бачылі гэтую непрыстойную карціну.

Як растлумачыў першы намеснік начальніка Гродзенскага РАУС Алег Карпушкін: «Падазраваны не мае схільнасці да эксгібіцыянізму. У той дзень ён распіваў спіртное са сваёй сужыцелькай. Яны гулялі ў карты і, каб дадаць цікавасці, вырашылі згуляць на жаданне. У мужчыны гульня не пайшла, а яго сужыцелька захацела, каб той прагуляўся па вёсцы голым. Так падазраваны і зрабіў».

Ніхто з відавочцаў здарэння не звярнуўся ў праваахоўныя органы. На зламысніка ўдалося выйсці падчас расследавання іншага злачынства. Пасля праверкі інфармацыі аператыўнікі затрымалі грамадзяніна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?