У чэрвені намінальная сярэдняя зарплата ў Расіі вырасла на 9% у гадавым выражэнні амаль да 38,6 тыс. рублёў (каля 600 даляраў, або 1 212 новых беларускіх), гаворыцца ў матэрыялах Расстата.

Па адносінах да мая гэтага года зарплаты выраслі на 3,5% у намінальным выражэнні і на 3,1% у рэальным, гэта значыць з улікам інфляцыі.

Вышэй сярэднямесячная зарплата была толькі ў снежні 2015 года, калі ў сярэднім яна склала 43,4 тысячы расійскіх рублёў.

Пры гэтым ва ўсе астатнія месяцы 2015 года зарплата была істотна ніжэй за чэрвеньскі паказчык.

Сярэдні заробак у Беларусі за май 2016 года складае 718,3 дэнамінаваных рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0