Фота: Reuters
32-гадовая мінчанка і 36-гадовы масквіч пазнаёміліся ў інтэрнэце. У час размовы мужчына абмовіўся, што хоча купіць машыну. Дзяўчына распавяла, што ў яе ёсць добры знаёмы, які займаецца купляй-продажам аўто, і яна можа дапамагчы ў гэтым пытанні.
Мінчанка ўгаварыла масквіча перавесці на яе рахунак 18 тысяч даляраў. Атрымаўшы сродкі яна пачала прыдумляць адгаворкі, чаму няма ні грошай, ні машыны. Мужчына трываў паўтара года, а потым звярнуўся ў міліцыю.
Дзяўчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу па частцы 4 артыкула 209 (Махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ёй пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да дзесяці гадоў.
Раней дзяўчына да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.