5 траўня а восьмай гадзіне вечара ў Салігорску адбылася міжнародная спартыўная эстафета ініцыяваная БРСМ. Моладзь з палачкамі ў руках бегала па галоўных вуліцах горада ўсьлед за машынай ДАІ. Адзін з маладафрантоўцаў пад бадзёрыя крыкі мінакоў далучыўся да эстафеты, трымаючы бела-чырвона-белы сьцяг. Перадаваць эстафэту хлопец, аднак, нікому ня стаў, каб не злаваць прадстаўнікоў міліцыі, якія, мусіць, і так ужо не знаходзілі сабе месца з-за зь’явіўшыхся па ўсім горадзе ў гэты дзень расьцяжак у падтрымку палітзьняволенных.

Прэс-служба салігорскага аддзяленьня МФ

Фота Алеся Міхалка

Фота з Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0