Ноччу і раніцай 21 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, у сувязі з гэтым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі

Прагназуецца пераважна воблачнае надвор'е. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, днём месцамі пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер будзе паўночны 6—11 м/с, месцамі парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, днём будзе +15—21.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?