Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў надаць ахову кіраўніцы сайта «Украінская праўда» Алене Прытуле — уладальніцы машыны, у выніку выбуху якой у сераду раніцай загінуў журналіст Павел Шарамет.
Пра гэта на сваёй старонцы ў твітары напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цагалка.
Паводле яго слоў, цяпер прэзідэнт праводзіць нараду з сілавікамі.
Як вядома, паліцыя, сярод іншых версій забойства Паўла Шарамета, разглядае і версію замаху на жыццё Прытулы.
Шарамет і Прытула разам працавалі і былі блізкімі асабіста.