РУП «Мінскэнерга» папярэджвае аматараў гульні Pokemon GO і іншых геалакацыйных гульняў аб небяспецы і заклікае не лавіць пакемонаў каля энергетычных аб'ектаў. Такая інфармацыя размешчана на старонцы «Мінскэнерга» ў Facebook.

Спецыялісты нагадалі аб катэгарычнай забароне залазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы, дахі вагонаў, дамоў і пабудоў, дзе блізка праходзяць электрычныя правады, разбіваць лямпы, ізалятары, гуляць пад паветранымі лініямі, а таксама пранікаць у трансфарматарныя падстанцыі або за агароджу электрычных падстанцый і трансфарматараў, адкрываць дзверцы размеркавальных шчытоў і іншых электрычных прылад у пад'ездах, падвалах, на гарышчах.

Гульня Pokemon GO кампаніі Nintendo ўсяго за паўтары тыдні стала папулярнай ва ўсім свеце. Гульня працуе па прынцыпе дапоўненай рэальнасці. Пакемоны могуць знаходзіцца ў самых нечаканых і небяспечных для жыцця месцах: на праезнай частцы, у возеры, у тунэлі, у лесе, на чыгуначных шляхах, на дахах будынкаў, паблізу энергетычных аб'ектаў і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0