TUT.BY папрасіў расказаць пра гэтыя і іншыя асаблівасці дакумента Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пры прэзідэнце.

— Я актыўны карыстальнік месенджараў, у тым ліку Skype і Viber. Што зменіцца для мяне з 18 верасня?

Пры адпраўцы паведамленняў і званкоў унутры месенджара (напрыклад, з Viber на Viber, са Skype на Skype) нічога не зменіцца. Выключэнне — званкі з месенджараў на гарадскія/мабільныя тэлефоны (паслугі тыпу Viber Out) або прыём званкоў са звычайных тэлефонаў у месенджар пры ўмове, што Viber і іншыя месенджары не заключаць афіцыйныя дамовы з беларускімі аператарамі электрасувязі на тэрмінацыю свайго трафіку.

Skype ўжо заключыў дамову з аператарамі, таму пасля 18 верасня паслуга Skype Out будзе дзейнічаць бесперабойна.

У шэрагу іншых месенджараў, у тым ліку Viber, такіх дамоваў пакуль няма. Таму пасля ўступлення ў сілу пастановы са званкамі на гарадскія/мабільныя тэлефоны ў карыстальнікаў гэтых месенджараў могуць быць праблемы. Але гэта не азначае, што паслуга Viber Out аднамаментна перастане працаваць.

— Ці змагу я патэлефанаваць сябрам у Амерыку на мабільныя тэлефоны са Skype і Viber (паслугі Out) пасля 18 верасня? І наадварот: ці змогуць мае сябры з Амерыкі патэлефанаваць мне са звычайнага тэлефона ў Skype і Viber?

— Я выкарыстоўваю IP-тэлефанію па працы (Skype for Business, былы Microsoft Lync) для званкоў калегам за мяжу. Ці зменіцца што-небудзь для мяне з 18 верасня?

Указ № 98 і зацверджанае палажэнне рэгламентуюць дзейнасць па пропуску трафіку на тэрыторыі Беларусі. У выпадку, калі не парушаны парадак пропуску на сетках электрасувязі Беларусі, вы зможаце ажыццявіць (прыняць) званок.

Г. зн. у выпадку са Skype, які заключыў дамову, нічога не зменіцца. У выпадку з астатнімі месенджарамі могуць быць праблемы, калі яны ў тэрмін не дамовяцца з аператарамі электрасувязі.

— Ці змагу я карыстацца анлайн-сэрвісамі IP-тэлефаніі накшталт zadarma.com або sipnet.ru пасля 18 верасня?

Такая магчымасць будзе заблакаваная пасля рэалізацыі аператарамі электрасувязі патрабаванняў указа № 98 і зацверджанага палажэння.

Разам з тым названыя ўладальнікі анлайн-сэрвісаў для аказання сваіх паслуг могуць арганізаваць узаемадзеянне з беларускімі аператарамі электрасувязі, якія маюць неабходныя ліцэнзіі, і ў будучыні працягнуць працу з беларускімі абанентамі.

— Калі я буду тэлефанаваць з якога-небудзь месенджара на звычайныя тэлефоны ці скарыстаюся якім-небудзь анлайн-сэрвісам для гэтых жа мэтаў, мой нумар заблакуюць?

— Не, не заблакуюць. Блакавацца будуць абаненцкія нумары, якія ўдзельнічаюць у тэрмінацыі міжнароднага трафіку з дапамогай GSM-шлюзаў, г.зн. нумары зламыснікаў, якія пераводзяць ваш IP-трафік у «звычайны».

— Што мне пагражае (акрамя блакіроўкі нумару) за парушэнне патрабаванняў указа № 98?

Аператары электрасувязі праз суд маюць права запатрабаваць ад вас пакрыццё сваіх страт (нанесенай шкоды).

Барацьба з «шэрым трафікам»

У ААЦ распавялі, што на тэрыторыі Беларусі атрымала шырокі распаўсюд практыка перадачы галасавых паведамленняў электрасувязі з парушэннем вызначаных патрабаванняў (так званы шэры трафік).

Новая сістэма накіравана на барацьбу са зламыснікамі пры дапамозе блакавання SIM-карт і інтэрнэт-злучэнняў GSM-шлюзаў (прылад, якія дазваляюць злучаць паміж сабой IP- і GSM-сеткі), іншых прылад і інтэрнэт-сэрвісаў (такіх як, напрыклад, праект Zadarma), якія выкарыстоўваюцца ў махлярскіх схемах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?