У Светлагорскім раёне «МАЗ» пераехаў дзяўчыну, якая ляжала пасярод дарогі.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 20 ліпеня прыкладна ў 2.55 кіроўца аўтамабіля «МАЗ 54323», рухаючыся ў кірунку пасёлка Сасновы Бор, здзейсніў наезд на дзяўчыну 1989 году нараджэння, што ляжала ў цэнтры праезнай часткі дарогі, як мяркуецца, у стане алкагольнага ап'янення.

У выніку здарэння пешаход атрымала цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваная ў Светлагорскую раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?