Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«На працягу бягучага тыдня ў Беларусі пераважала халаднаватае і дажджлівае надвор'е. Тэрыторыя рэспублікі цяпер знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над усходам краіны. У ноч на чацвер, 21 ліпеня, амаль усюды прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, па ўсходняй частцы краіны адзначаліся моцныя дажджы», — канстатавала Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 22 ліпеня, цэнтр цыклону перамесціцца на паўночна-ўсходнія раёны Украіны, але яго франтальныя раздзелы па-ранейшаму будуць вызначаць умовы надвор'я ў Беларусі. У многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 9 да плюс 15, удзень будзе 20—25 градусаў цяпла, у заходніх раёнах — ад 17 да 19 са знакам плюс.

У суботу і нядзелю, 23 і 24 ліпеня, Беларусь застанецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі не выключаны навальніцы. Тэмпература паветра пачне павышацца: уначы будзе 11—18 градусаў цяпла, удзень у суботу — ад плюс 21 да плюс 27, у нядзелю яшчэ цяплей - 24—29 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня, з панядзелка па сераду, тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у цёплай і няўстойлівай паветранай масе. Чакаецца далейшае павышэнне тэмпературнага фону. Уначы слупкі тэрмометраў будуць паказваць ад плюс 13 да плюс 19, удзень паветра прагрэецца да 25—30 градусаў. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час не выключаны навальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?