У захапленні віртуальнымі гульнямі моладзі не трэба забываць аб асабістай бяспецы ў рэальным свеце. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанне аб імклівым распаўсюджванні геалакацыйных гульняў.

«Моладзь перамясціла свае інтарэсы з рэальнага свету ў віртуальны. Мы занепакоены тым, што гэта можа выліцца ў нейкія надзвычайныя здарэнні з пункту гледжання грамадскай, асобаснай, дарожнай бяспекі», - сказаў Ігар Шуневіч.

Адна з такіх гульняў, што працуе па прынцыпе дапоўненай рэальнасці, за кароткі час стала самай папулярнай у свеце. Карыстальнікі шукаюць пакемонаў, якія могуць знаходзіцца ў самых нечаканых месцах: на праезнай частцы, даху, каля небяспечных аб'ектаў.

«Адцягненне ў бок віртуальнасці прыводзіць да нейкіх выключэнняў з пункту гледжання рэальнага свету. Таму тут я магу даць параду моладзі: быць больш уважлівымі ў грамадскіх месцах і не забываць аб асабістай бяспецы», — заўважыў Ігар Шуневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?