Міністэрства замежных справаў у сераду афіцыйна адмовіла ў акрэдытацыі журналісту Радыё «Рацыя» Аляксею Мінчонку. Карэспандэнта выклікалі а 10:00 у МЗС, дзе супрацоўнік ведамства Міхаіл Снапко зачытаў Мінчонку рашэньне.

Адмова грунтуецца на тым факце, што Аляксей «раней займаўся журналісцкай дзейнасьцю на карысьць замежнага СМІ без акрэдытацыі пры МЗС».

«Я запытаўся ў супрацоўніка МЗС, які зачытаў мне рашэньне, дзе я магу пазнаёміцца з прычынамі празь якія карэспандэнту могуць адмовіць у акрэдытацыі. Ён сказаў, што на афіцыйным сайце МЗС. Я толькі што паглядзеў Палажэньне аб акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных СМІ ў Беларусі, і там няма ні слова пра прычыны, празь якія могуць адмовіць. Яшчэ параюся з юрыстамі і кіраўніцтвам радыёстанцыі і, верагодна, буду падаваць у суд», – кажа А.Мінчонак.

Журналіст прыняў рашэньне падаваць дакумэнты на акрэдытацыі пасьля ператрусаў у офісаў незалежных радыёстанцый 27 сакавіка. Яго ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва «Рацыі», і 28 красавіка журналіст накіраваў у МЗС усе неабходныя паперы. Як бачым, гэтага аказалася замала, каб мець магчымасьць афіцыйна працаваць на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?