Турцыя вырашыла часова прыпыніць дзеянне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека ў сувязі з надзвычайным становішчам у краіне, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра краіны Нума Куртулмус.

Чыноўнік запэўніў, што фундаментальныя правы і свабоды турэцкіх грамадзян пры гэтым не пацерпяць.

Куртулмус спасылаецца на досвед Францыі, у якой таксама дзейнічае надзвычайнае становішча і прыпыненае дзеянне канвенцыі.

Паводле яго слоў, 15-ы артыкул Еўрапейскай канвенцыі дазваляе краіне адмовіцца ад часткі абавязацельстваў у выпадку надзвычайнай сітуацыі, якая замінае ёй іх выконваць.

Гэта сапраўды так: артыкул дазваляе адступіць ад абавязацельстваў у выпадку вайны і іншых надзвычайных абставінаў. Тым не менш, у артыкуле агаворваецца, што парушэнне базавых прынцыпаў канвенцыі нават у гэтым выпадку недапушчальнае. Напрыклад, у артыкуле паказана, што нават у выпадку надзвычайных абставінаў катаванні забароненыя. Тым не менш, канвенцыя дапускае смяротнае пакаранне.

Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган пасля няўдалай спробы перавароту ў Турцыі абвясціў надзвычайнае становішча, якое будзе доўжыцца тры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?