2 жніўня плануецца выхад 48-й версіі браўзара Mozilla Firefox. Паведамляецца, што дадзеная версія будзе блакаваць некаторыя віды Flash-кантэнту. Плануецца, што пачнецца ўсё з частковага блакавання Flash, а пасля стваральнікі ўдасканаляць браўзар да практычна поўнага блакавання «флэшу».

Да наступнага года кампанія хоча зрабіць так, каб Flash-кантэнт запускаўся толькі пры ўхваленні выкарыстанага плагіна.

Кіраўніцтва кампаніі мяркуе, што змены, якія набудуць моц 2 жніўня, на 10% падвысяць адмоваўстойлівасць сістэмы, узмоцняць бяспеку, а таксама павялічаць час аўтаномнай працы і хуткасць загрузкі вэб-старонак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?