Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Алега Газманава з 65-годдзем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Дзякуючы таленту, артыстызму і прафесійнаму майстэрству вы дасягнулі поспеху як спявак, паэт, кампазітар і заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў, якія заўсёды з нецярпеннем чакаюць сустрэч з любімым артыстам. Нямала іх і ў Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама павіншаваў сёння з юбілеем народную артыстку Расіі Ірыну Разанаву.

Нагадаем, напярэдадні, 11 ліпеня сваё 70-годдзе адзначыў паэт і палітык Уладзімір Някляеў, а 20 ліпеня 45-годдзе адзначыў музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Іх юбілеяў кіраўнік дзяржавы нібыта не заўважыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?