Прыём дакументаў у некаторыя ВНУ па дадатковым наборы на бюджэтныя дзённую і завочную формы атрымання адукацыі пройдзе з 26 па 28 ліпеня.
У прыватнасці, на геаграфічным факультэце БДУ на дзённай форме навучання вакантнымі засталіся па два месцы на спецыяльнасцях «геалогія і разведка карысных выкапняў», «геаінфармацыйныя сістэмы (напрамак — зямельна-кадастравыя)», а на спецыяльнасці «гідраметэаралогіі» — 7. На ваенным факультэце на спецыяльнасць «геаінфармацыйныя сістэмы (напрамак — спецыяльныя)» засталіся вакантнымі два месцы. На завочнай форме геафака на спецыяльнасці «геаэкалогія» засталося чатыры вакантныя месцы, на гістарычным факультэце на «дакументазнаўства» — 2, у Інстытуце журналістыкі на спецыяльнасці «журналістыка (напрамак — друкаваныя СМІ)» — 3.
Вакантныя месцы ёсць у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, Віцебскім тэхналагічным універсітэце (можна паступіць на некаторыя спецыяльнасці, звязаныя з лёгкай прамысловасцю). Больш падрабязная інфармацыя будзе размешчана на сайтах ВНУ ўключна да 25 ліпеня.
На вакантныя бюджэтныя месцы могуць падаваць дакументы абітурыенты, якія здалі здавальняюча уступныя выпрабаванні, неабходныя для паступлення на дадзеную спецыяльнасць (напрамак спецыяльнасці).
Залічэнне ў рамках дадатковага набору пройдзе па 31 ліпеня.
Падрабязная інфармацыя аб уступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Беларусі прадстаўленая на партале Міністэрства адукацыі ў раздзеле «Абітурыенту», а таксама на сайтах устаноў адукацыі.