У Мінску ў сувязі з правядзеннем парада выратавальнай тэхнікі МНС і часовым абмежаваннем руху транспартных сродкаў на прасп. Незалежнасці 23 ліпеня з 11.00 да 12.00 ўносяцца змены ў трасы некаторых аўтобусных маршрутаў, паведамілі на прадпрыемстве «Мінсктранс».

Рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў №100, 115Э арганізуецца па прасп. Незалежнасці, вул.Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці ў абодвух напрамках. Для аўтобуснага маршруту №100 на змененым участку будуць наступныя прыпынкі: «Парк Горкага», «Захарава», «Першамайская».

Аўтобусы маршрутаў №18, 26 паедуць па вул.Захарова, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп.Машэрава ў абодвух напрамках з прыпынкамі «прасп.Незалежнасці» (у напрамку Новінак), «Казлова» (у напрамку ДС «Усходняя»).

Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту №300Э ад АВ «Цэнтральны» арганізуецца па вул.Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп.Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку — па прасп.Незалежнасці, вул.Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, прасп.Незалежнасці, вул.Бабруйскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?