Як аказалася, тры рэзервуары з хлорам (кожны аб'ёмам 200 л) былі размешчаныя на адкрытай пляцоўцы тэрыторыі Асіповіцкага даччынага унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Водаканал».
Балоны былі падвергнутыя карозіі. У аднаго з іх адбылася разгерметызацыя вентыля, і газ выцякаў у атмасферу, удакладнілі ў МНС.
Каб асадзіць аблокі хлору былі выкарыстаныя перфараваныя рукавы. Замер гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі (ГДК) паказаў, што на адлегласці 200 м ГДК хлору не перавысіла нарматыўных паказчыкаў (1 мг/куб.м).
Ратавальнікі абмежавалі допуск у памяшканні работнікаў прадпрыемства. На працу прадпрыемства гэта не паўплывала, тэхналагічны працэс не парушаны.
Кранам прадпрыемства рэзервуар з хлорам быў апушчаны ў ёмістасць з водным растворам кальцынаванай соды.
Перавышэнне ГДК за 200-мятровай зонай не зарэгістравана.
Пагрозы насельніцтву няма. Найбліжэйшыя будынкі знаходзяцца на адлегласці 350 м ад месца ўцечкі.
Кіраўніцтва прадпрыемства падало заяўку для правядзення ўтылізацыі небяспечнай знаходкі.