Выпадак адбыўся 21 ліпеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Брэсцкай Чырванасцяжнай памежнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага.
Вайскоўцы пагранзаставы «Брэст» ім. А.М. Кіжаватава неслі службу ўздоўж дзяржаўнай мяжы, якая праходзіць па рацэ Буг. Патрулюючы тэрыторыю на катары, памежнікі заўважылі, што на беразе вымыла вадой з грунту драўляную скрыню, запоўненую боепрыпасамі часоў Другой сусветнай вайны. Супрацоўнікі сапёрна-піратэхнічнай службы вывезлі небяспечную знаходку для далейшага знішчэння.