Выснову пра тое, што суполка нон-канфармісцкай моладзі «Пошуг» — на асаблівым кантролі ў міністра Шуневіча, можна зрабіць, прагартаўшы дзяржаўны часопіс «Спецназ».
У адным з нядаўніх нумароў глаўрэд выдання ў сваім матэрыяле дае такую фразу:
«Нездарма вялікую, сур'ёзную работу па спыненні дзейнасці экстрэмістаў усіх масцей каардынуе ў МУС асабіста міністр. Напрыклад, актывізаваліся фарміраванні, якія залічваюць сябе да анархістаў рознага гатунку. У МУС прыводзяць яскравы ўзор … радыкальнай ячэйкі «Пошуг».
Паводле «афіцыйных крыніц» — як пішуць у «Спецназе», — у Беларусі каля тысячы чалавек «левых радыкалаў», «асабліва дзёрзкі» тузін якіх дзейнічае ў Брэсце.
Таксама масавыя рухі «антыфашыстаў» у Бярозе, Івацэвічах, Мінску і Жлобіне.
Менавіта яны цяпер — пад пільным наглядам сілавікоў, паведамляе дзяржаўны часопіс.