Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася 22 ліпеня з паслом Эстоніі Майтам Марцінсанам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі абмеркавалі «комплекс пытанняў, звязаных з актуальным станам і перспектывамі развіцця беларуска-эстонскіх адносін, дыялогам па лініі Беларусь—ЕС».

Купчына адзначыла значны асабісты ўклад эстонскага дыпламата ў развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0