Чартарны авіярэйс з Кіева з целам журналіста Паўла Шарамета на борце прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Мінск.

Цела загінулага журналіста ў Мінск суправаджае украінская дэлегацыя, у складзе якой прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Святаслаў Цагалка. У складзе дэлегацыі больш за 20 чалавек, у тым ліку чыноўнікі і журналісты.

Развітацца з журналістам можна будзе 22 ліпеня з 21.00 у храме Усіх Святых на вуліцы Каліноўскага, 121.

У суботу, 23 ліпеня, паніхіда пройдзе з 11.00 да 14.00. Пахаваюць Паўла Шарамета побач з бацькам на Паўночных могілках.

У Кіеве, дзе сёння прайшла цырымонія развітання з Шараметам, развітацца з ім прыйшлі сотні людзей, у тым ліку прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, дэпутаты парламента, міністры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?