20 ліпеня 2015 года NASA апублікавала першую выяву асветленага боку Зямлі, зробленую камерай EPIC з аднаго з спадарожнікаў.

Праз год арганізацыя апублікавала відэаролік, які здымаўся ўвесь год, каб у канчатковым выніку паказаць, як круціцца Зямля і як змяняецца яе паверхня. Усяго відэа, якое, вядома ж, паскорылі, доўжыцца крыху менш за тры хвіліны.

Прынцып здымкі быў такі: камера EPIC рабіла здымкі планеты праз кожныя дзве гадзіны, адлюстроўваючы ўсе змены, якія адбываліся на Зямлі. У выніку з гэтых кадраў атрымалася поўная карціна, якую цяпер можа ўбачыць кожны чалавек.

Спадарожнік, з якога былі зробленыя здымкі, быў запушчаны ў касмічную прастору 11 лютага мінулага года. Ён прызначаны для таго, каб сачыць за надвор'ем у космасе, а таксама рабіць маніторынг стану атмасферных слаёў нашай планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0