У Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі з пачатку ліпеня паступілі 18 дзяцей з манетамі ў страўнікава-кішэчным тракце, паведаміў намеснік дырэктара цэнтра Аляксандр Махлін.

«З 1 ліпеня ў маленькіх пацыентаў у нашым цэнтры выдалена 18 манет са стрававода і страўніка. Гэта яшчэ пашанцавала, што манеты трапілі ў страўнікава-кішэчны тракт, а не ў дыхальныя шляхі», — сказаў Аляксандр Махлін.

Пры трапленні ў рот на ўдыху іншароднае цела можа апынуцца ў дыхальных шляхах. У гэтым выпадку перакрываецца дыханне, і на працягу хвіліны можа наступіць смерць дзіцяці. Другі варыянт — прадмет трапляе ў страўнікава-кішэчны тракт. У страваводзе ў месцах звужэння манета вялікага дыяметра можа стаць упоперак, тым самым выклікаць амярцвенне яго сценкі. Пры гэтым узнікае запаленне ў грудной паражніне, лятальнасць пры якім дасягае 50-70%. Пры трапленні ў страўнік іншароднае цела можа выклікаць рэакцыю ў выглядзе ваніт, тады манета ізноў трапляе ці ў стрававод, дзе затрымаецца, або на ўдыху — у дыхальныя шляхі.

Аляксандр Махлін адзначыў, што спачатку бацькі могуць не зразумець, што адбылося. Дзіця нейкі час п'е, есць, а ваніты ўспрымаюцца як праява інфекцыі. Пры найменшым падазрэнні на тое, што малы мог праглынуць іншародныя прадметы, неабходна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Калі ўскладненні не ўзніклі адразу, яны магчымыя праз нейкі час, тады наступствы могуць быць несумяшчальнымі з жыццём.

Лекары сур'езна занепакоеныя праблемай і просяць бацькоў быць максімальна ўважлівымі ў абыходжанні з падобнымі рэчамі. Манеты не цацка для дзяцей, іх трэба захоўваць у кашальку без доступу малалетніх. Бацькоўская нядбайнасць прыводзіць да вельмі цяжкіх наступстваў: дзіця можа застацца інвалідам ці нават загінуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?