На сайце інфармацыйнага партала proftaxist.by тры дні таму з'явіўся допіс з заклікам да акцыі «СТОП-ЗАМОВА». Акцыя ўяўляе сабой адмову ад дыспетчарскіх замоваў у службах таксі.

Ілюстрацыйнае фота: yahoo.com

Ілюстрацыйнае фота: yahoo.com

«Спадарства, усе рычагі ўздзеяння на дыспетчарскія сёння з боку прафсаюза бессэнсоўныя і неэфектыўныя. 29 ліпеня ў пятніцу з 7.00 раніцы да 30 ліпеня 7.00 прапануем арганізаваць на суткі акцыю «Стоп-замова» для ўсіх дыспетчарскіх Мінска. Хопіць рабалепстваваць! Неабходна паказаць, што мы таксама чагосьці вартыя і з нашым меркаваннем неабходна лічыцца, што мы таксама людзі і ў нас ёсць сем'і, якія трэба карміць, але не за 5500 за кіламетр і не за 10 тысяч за заказ. Выключыце свае планшэты на суткі і правядзіце час з сям'ёй, папрацуйце тыдзень старанна, каб перажыць гэту ломку. Дзяліцеся інфармацыяй на стаянках таксі. Давайце паспрабуем зрушыць дыспетчарскія разам!» — гаворыцца ў заяве.

Сайт належыць беларускаму прафсаюзу кіроўцаў таксі «Цэнтр» першаснай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў розных форм прадпрымальніцтва «Садружнасць». На сайце адзначаюць, што прафсаюзы маюць права на арганізацыю і правядзенне забастовак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0