Міністэрства адукацыі Турцыі закрые больш за 1600 навучальных устаноў, у тым ліку прыватныя школы, прыватныя інтэрнаты, паведамляе Hurriyet.
Міністэрства паведаміла, што 936 прыватных школ, 449 прыватных інтэрнатаў, 284 іншыя навучальныя установы будуць закрытыя з-за парушэння канстытуцыйнага парадку.
Міністэрства ўжо накіравала афіцыйнае распараджэнне аб закрыцці ўсіх правінцыйных упраўленняў нацыянальнай адукацыі Турцыі.
Многія студэнты, якія вучацца ў гэтых школах, будуць пераведзеныя ў іншыя прыватныя і дзяржаўныя школы.
Навучальныя ўстановы закрываюць з-за падазрэння аб іх датычнасці да арганізацый, звязаных з Фетулахам Гюленам, якога турэцкія ўлады вінавацяць у арганізацыі дзяржаўнага перавароту.
0
0
0
0
0
0