Рабочы загінуў на прадпрыемстве па вытворчасці гідраўлічнага абсталявання ў Дзяржынску, паведамляюць рэгіянальныя СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 19 на 20 ліпеня ў холдынгу «Салея». Там 25-гадовы тэрміст участка тэрмаапрацоўкі, які працуе ў начную змену, быў смяротна траўмаваны дзвярыма плавільнай печы. Малады чалавек памёр яшчэ да прыезду хуткай дапамогі.

Холдынг «Салея» вырабляе гідраўлічныя вузлы і агрэгаты для мабільнай тэхнікі і прамысловага абсталявання, а таксама распрацоўвае сістэмы астуджэння для дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і вырабляе вырабы з пластыку для экстэр'еру і інтэр'еру кабін аўтатрактарнай і спецыяльнай тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0