Тэрарызм, які налічвае больш за 30 000 баевікоў з каля 100 краін па ўсім свеце, з'яўляецца глабальнай пагрозай, якая патрабуе ўсёабдымнага і адзінага адказу.

Пра гэта заявіў кіраўнік Выканаўчага дырэктарата Антытэрарыстычнага камітэта ААН Жан-Поль Лабардэ на прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку, паведамляе Цэнтр навін ААН.

«Няма сумненняў у тым, што пагроза тэрарызму застаецца сталай і, на жаль, устойлівай, як гэта было прадэманстравана ў многіх месцах», — сказаў Лабардэ, дадаўшы, што краіны не ў стане змагацца з гэтай з'явай у адзіночку.

Ён адзначыў, што хоць тэрыторыя ІД і яе ваенная сіла скараціліся ў апошнія месяцы, групоўка стала «рэальнай тэрарыстычнай арганізацыяй».

Паводле яго слоў, толькі падчас месяца Рамадан сёлета ІД змагла «ажыццявіць або натхніць» на ажыццяўленне мінімум 393 нападаў у 16 краінах. Большасць з іх адбылася ў Іраку і Сірыі.

Лабардэ падкрэсліў, што для пераадолення тэрарызму неабходнае аб'яднанне міжнародных намаганняў не толькі на ўзроўні сілавых структур, але і з грамадзянскай супольнасцю.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што паліцэйскія сілы павінны палепшыць разведку за кошт паляпшэння адносін з суполкамі, якія могуць матываваць людзей паведамляць уладзе пры ўзнікненні падазроных дзеянняў.

«Мы не будзем — як універсальная супольнасць у цэлым — мы не будзем у стане эфектыўна процідзейнічаць тэрарызму без падтрымкі не толькі ўрада, але і грамадства. Гэта грамадства, якое з'яўляецца асновай для супрацьстаяння жахлівым актам, накіраваным супраць грамадзянскіх асоб», — сказаў Лабардэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?