Народны дэпутат Украіны ад «Народнага фронту» Антон Герашчанка раскрытыкаваў Надзею Саўчанка за выказванні, што Украіна «павінна папрасіць прабачэння за Данбас».

Пра гэта ён напісаў у фэйсбук.

«Вам, Надзя, можа і трэба прасіць прабачэння ў Гіві з Матаролам, ці ў іншых расіян, якія прыйшлі на нашу зямлю забіваць і гвалтаваць, а мы прасіць прабачэння ў акупантаў і тэрарыстаў не будзем!» — напісаў Герашчанка.

«Чаму ніхто не звярнуў увагі, што ні з аднаго судзілішча над Сянцовым або Кольчанкам не дазвалялася жывая трансляцыя? І ў той жа час, чаму з усіх судоў над Надзеяй Саўчанка расійскі суддзя дазваляў весці жывыя эфіры ўсім тэлеканалам, якія гэтага хацелі? Цяпер, падобна, ясна — у свядомасць украінцаў Пуцін укараніў «траянскага каня», — дадаў Герашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?