Упраўленне па барацьбе з арганізаваннай злачыннасцю падрыхтавала праект зменаў у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях.

Мяркуецца ўвесці адказнасць за нанясенне і публічнае дэманстраванне татуіровак з нацысцкай сімволікай — штраф ад 50 базавых велічыняў для фізічных асобаў.

Спіс нацыскай сімволікі таксама пашыраць: у яго дададуцца зашыфраваныя імёны фюрэра, вітальныя жэсты нацыянал-сацыялістаў, а таксама руны, «кельты» і «калаўраты». МУС адзначае, што такая ініцыятыва не мае аналагаў у свеце.

Тым жа, хто ўжо мае тату такога кшталту, давядзецца іх тэрмінова выводзіць. Іначай, папярэджваюць сілавікі, прыхільнікаў нацысцкіх сімвалаў могуць чакаць пастаянныя «суткі».

У якасці прыкладу «Савецкая Беларусія» прыводзіць гісторыю 31-гадовага грузчыка філіяла «Пінскдрэў» у Заслаўі. Шэсць разоў судзімага Яўгена Андрушкевіча заўважылі ў электрычцы Мінск-Маладзечна. Ягоныя тату — свастыка на плячы са стылізацыяй пад павязку паліцая і дзве эсэсаўскія маланкі. Па турэмных «правілах» гэтак вылучаюць сябе праціўнікі адміністрацыі папраўчай калоніі.

У ліпені яго асудзілі на «суткі» ўжо двойчы. Спачатку на 10 сутак за дробнае хуліганства — грузчыку інкрымінавалі п'яныя абразы міліцыянтаў. А пасля яшчэ 5 сутак за татуіроўкі. «Далей яго чакае жорсткі прафілактычны ўлік. Міліцыянты стануць яго сталымі гасцямі. Так што свеціць Яўгену і перспектыва чарговых «сутак» па тым самым адміністрацыйным артыкуле. Зрэшты, выхад з замкнёнага кола ёсць: любым спосабам вывесці з левай рукі ненавісныя ўсім нармальным людзям сімвалы», — падказвае аўтар «СБ».

Грузчык тым часам прыдумляе, як трансфармаваць свой малюнак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?