Расійскі рэкардсмен Фёдар Конюхаў здзейсніў кругасветны палёт на паветраным шары ў рэкордна кароткія тэрміны — яму спатрэбілася крыху больш за 11 дзён, паведамляюць інфармагенцтвы.

У 08.01 па мінскім часе Фёдар Конюхаў даляцеў да мерыдыяна горада Нортхем, які знаходзіцца ў Заходняй Аўстраліі. Адтуль ён пачаў свой палёт.

Аналагічныя палёты да гэтага былі здзейсненыя два разы. Так, у 1999 годзе Бертран Пікара са Швейцарыі і брытанец Браян Джонс пераадолелі 40 тыс. км па маршруце Швейцарыя — Егіпет. На гэта ў іх пайшло амаль 20 дзён. У 2002 годзе грамадзяніну ЗША Стыву Фосэту на «кругасветку» спатрэбілася 13 дзён і 8,5 гадзін.

Максімальна дакладны вынік Фёдара Конюхова будзе вызначаны пазней. Што тычыцца папярэдніх лічбаў, то гэта 11 дзён, 5 гадзін і 31 хвіліна.

Цікава, што Фёдар Конюхаў не проста хутчэй за ўсіх праляцеў на паветраным шары вакол свету, але і здолеў вярнуцца практычна на месца старту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0