Пасля няўдалай спробы ваеннага перавароту ў Турцыі былі затрыманыя 13 тыс. чалавек, заявіў прэм'ер-міністр краіны Біналі Йылдырым, паведамляе Anadolu.

Паводле яго, па стане на 14.00 23 ліпеня ў якасці фігурантаў справы аб перавароце затрыманыя 13,2 тыс. чалавек. З іх: 3,879 тыс. — у Стамбуле, 2,734 тыс. — у Анкары, 197 чалавек — у Ізміры. У іншых гарадах затрыманыя 6,192 тыс. Сярод затрыманых 1,329 тыс. паліцыянтаў, 8,831 тыс. вайскоўцаў, 6,339 суддзяў і пракурораў, 2,1 тыс. чыноўнікаў і 689 цывільных асоб.

Па ўсёй Турцыі працягваюцца масавыя акцыі ў падтрымку прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана. На фота: тысячы чалавек запоўнілі плошчу Кызыла ў Анкары турэцкімі сцягамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0