На адным з этапаў эстафеты алімпійскага агню ў Бразіліі невядомы мужчына спрабаваў скрасці факел.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Гуарульюс (штат Сан-Паўлу). Мужчына паспрабаваў напасці на жанчыну, якая нясла факел, але быў спынены супрацоўнікамі сіл правапарадку. Зламыснік арыштаваны.

13 ліпеня ў бразільскім горадзе Жаінвіль невядомы паспрабаваў затушыць алімпійскі агонь вогнетушыцелем. Парушальніка затрымала паліцыя.

Эстафета алімпійскага агню праходзіць па ўсёй тэрыторыі Бразіліі, ён будзе запалены на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гульняў на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанейра 5 жніўня. Алімпіяда будзе доўжыцца да 21 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?